Зарэчча (Брагінскі раён)
Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 7 км на ўсход ад Брагіна, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 149 км ад Гомеля. Водная сістэмаНа захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна. Планіроўка складаецца з 2 кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў Брагінскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Сцяг Леніна», працавалі вятрак (з 1912 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Сцяг Леніна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia