Сцежарнае (вёска)
Сце́жарнае[1] (трансліт.: Sciežarnaje, руск.: Стежерное) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 7 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 36 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля. ГідраграфіяВакол меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. З усходу да яе далучаецца просталінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, калі вёска належала князям Вішнявецкім, а ў 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1908 годзе ў Брагінскай воласці. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сцежарэнскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны рассвет», працавалі вятрак (з 1910 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 34 мясцовых жыхара. У памяць пра загінуўшых у 1976 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана стэла з барэльефнай выявай салдата. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча). Размяшчаліся клуб, бібліятэка, пачатковая школа, дзіцячы сад. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia