Сцяг Мелільі

Сцяг аўтаномнага горада Мелілья
Іспанія
Зацверджаны 13 сакавіка 1995
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 2:3

Сцяг Мелільі ўяўляе сабой блакітнае палатно з гербам горада ў цэнтры.

Герб Мелільі складаецца з:

Блакітнага поля, двух катлоў, разбітых на залатыя і чырвоныя квадраты, і напоўненых сям'ю зялёнымі змеямі.

Па краях гербы Кастыліі і Леона, дзевяць чырвоных квадратаў з залатымі замкамі, якія чаргуюцца з дзевяццю сярэбранымі квадратамі з чырвонымі львамі.

Герб увянчаны герцагскай каронай, над якой узвышаецца фігура чалавека, якая ўяўляе сабой Гусмана Добрага. Па баках стаяць Гераклавы слупы з надпісам «Non Plus Ultra» (лац.: далей няма куды).

Пад гербам знаходзіцца зялёны дракон.

Дэвіз: У верхняй частцы герба развяваецца стужка з надпісам «Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet» (лац.: дзецям належыць аддаваць перавагу Радзіме бацькам).

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya