Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Дзяржаўны сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі — прыняты 27 лютага 1976 года. Урад Марока лічыць Заходнюю Сахару часткай сваёй тэрыторыі. Апісанне і сімволікаСцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі, які першапачаткова выкарыстоўваўся Фронтам Палісарыё, у адрозненне ад іншых сцягоў свету з'яўляецца перавернутым. Асноўнымі колерамі сцяга з'яўляюцца чорны, белы, зялёны, чырвоны. Сцяг складаецца з трох вертыкальных палос, у правай частцы размешчаны чырвоны роўнабаковы трохвугольнік, адзін з бакоў якога супадае з правым бокам сцяга. У цэнтральнай белай паласе знаходзіцца выява чырвонага месяца з зоркай. У сцягу выкарыстаны панарабскія колеры, сімвалізуючыя сувязь з ісламам. Колеры маюць наступнае значэнне:
Іншыя сцягіПрыналежнасць Заходняй Сахары аспрэчваецца Марока, з гэтай прычыны на падкантрольных ёй тэрыторыях выкарыстоўваецца сцяг Марока. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia