Сцяпан Елізаравіч Арцёменка
Сцяпан Елізаравіч Арцёменка (укр.: Степан Єлизарович Артеменко; 9 (22) студзеня 1913 — 5 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяС. Е. Арцёменка нарадзіўся ў сяле Рацулава Адэскага павета Херсонскай губерні (зараз Малыніўка, Іваніўскі раён, Адэская вобласць, Украіна). У 1927 годзе скончыў школу. У 1935—1937 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года ўчастковы ўпаўнаважаны ў раённым аддзеле НКУС. Са жніўня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, бітвы на Курскай дузе, баёў на тэрыторыі Украіны, Польшчы. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Палесся і ў 1945 годзе ў час прарыву на заходні бераг Віслы і фарсіраванні ракі Одэр. Вайну скончыў у Берліне, дзе быў цяжка паранены. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1946 і 1948 гадах скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. Да 1955 года на пасадзе раённага ваеннага камісара ў горадзе Адэса, палкоўнік. Памёр С. Е. Арцёменка 5 мая 1977 года. Пахаваны ў Адэсе на цэнтральнай алеі Другіх хрысціянскіх могілак. Узнагароды
Памяць
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia