Сціна Вірсэн
Cціна Вірсэн (шведск.: Stina Wirsén Hedengren; 5 чэрвеня 1968, Стакгольм) — шведская мастачка, графік, ілюстратар і пісьменніца. БіяграфіяУ 1992 годзе скончыла каледж мастацтваў, рамёстваў і дызайну. Працавала прафесійным ілюстратарам[4]. З'яўляецца галоўным мастаком найбуйнейшай шведскай газеты «Dagens Nyheter». З 2000 года праводзіць лекцыі і семінары на міжнародным узроўні. Творчасць![]() Зараз Сціна Вірсэн з'яўляецца адной з самых вядомых мастачак-ілюстратараў Швецыі[5]. Напісала і праілюстравала шэраг дзіцячых кніг, аўтар анімацыйных фільмаў, займаецца стварэннем розных модных брэндаў, рэклам для ўнівермагаў і рэстаранаў, газет і часопісаў, рэкламных кампаній. Працавала з дзецьмі ў розных краінах і гарадах свету, напрыклад, у Абу-Дабі, Токіа, Балонні, Умеа, Стакгольме і іншых. Яе малюнкі, драматычныя і ў той жа час пацешныя, у дакладнасці адлюстроўваюць атмасферу кніг і настрой герояў[6]. Сярод работ Вірсэн:
Серыя была выстаўленая ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку да 50-гадовага юбілею двух міжнародных пактаў аб правах чалавека.
Вірсэн паказвала свае працы на выставах у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, у Мастацкім музеі касцюма Свена Гарыса (Стакгольм), цэнтры мастацтва (Гоа, Індыя), шведскім музеі танца (Dansmuseet), у пасольстве Швецыі ў Токіо і ў Konstnärshuset (Стакгольм). Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia