Сялянскі пазямельны банк
Сяля́нскі банк[1], Сялянскі пазямельны банк[1][2] — дзяржаўная крэдытная ўстанова, банк у Расійскай імперыі, які дзейнічаў у 1882—1917 гадах. Разам з Дваранскім зямельным банкам утвараў сістэму дзяржаўнага іпатэчнага крэдытавання[3]. Падпарадкоўваўся Міністэрству фінансаў. Палажэнне аб банку было зацверджана 18(30) мая 1882 года, а сваю дзейнасць банк пачаў у 1883 годзе[3]. Першапачаткова дзейнічаў на тэрыторыі еўрапейскай часткі Расіі, затым дзейнасць банка ахапіла Царства Польскае (1888), Закаўказзе і прыбалтыйскія губерні (1906)[3]. У 1905 годзе існавала 40 аддзяленняў банка, у 1915 годзе — 52[3], у тым ліку ў Вільне, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску[2][1]. Частка аддзяленняў банка былі самастойныя, частка — аб’яднананыя з аддзяленнямі Дваранскага банка. ![]() Банк выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі на пакупку зямлі. Атрымаць пазыку маглі сельскія таварыствы і асбныя сялянскія гаспадаркі. З 1906 гомса Сялянскі пазямельны банк стаў адным з найважнейшых інструментаў сталыпінскай аграрнай трэформы і ў 1915 годзе займаў першае месца сярод устаноў іпатэчнага крэдытавання ў Расійскай імперыі па кошту і колькасці выдадзенай пад заклад зямлі[3]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Сялянскі пазямельны банк быў скасаваны дэкрэтам Савета народных камісараў ад 25 лістапада (8 лютага) 1917 года[3][4]. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia