Будынак пазямельнага банка (Гродна)
Будынак пазямельнага банка — будынак былога Сялянскага пазямельнага банка ў Гродне, размешчаны па вуліцы Леніна, 9. Пабудаваны ў 1913 годзе паводле праекта архітэктара Б. П. Астравумава. Цяпер у будынку знаходзіцца штаб вайсковай часці № 03587. Архітэктура![]() Г-падобны ў плане будынак займае вуглавое становішча, мае традыцыйную для стылю мадэрн ускладнёную і дынамічна развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Надае будынку незвычайны сілуэт высокі светла-чырвоны купал над галоўным уваходам, які нібы лунае над зелянінаю, у якой патанае навакольная невысокая забудова, і завяршае перспектыву сучасных вуліц Леніна і Карбышава. Пры ўзвядзенні будынка выкарыстаны новыя на той час прагрэсіўныя будаўнічыя матэрыялы. Міжпаверхавыя перакрыцці, лесвічныя прыступкі і падаконныя пліты зроблены з жалезабетону. Сталярку рабілі з лепшых парод дубу. ![]() Будынак двухпавярховы з сутарэннямі, складаны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная вуглавая частка вырашана ў выглядзе рызаліта, завершанага высокім парапетам і высокім шатровым дахам. Фасады бакавых крылаў на першым паверсе прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем і падаконнымі філёнгамі, на другім паверсе — прамавугольныя аконныя праёмы ў фігурных ліштвах і аздоблены падаконнымі філёнгамі з ляпным дэкорам. Фасад па вул. Леніна акцэнтаваны ў цэнтры эркерам і бакавым рызалітам. На фасадзе па вул. Карбышава сіметрычна размешчаны два скругленыя эркеры з балконамі. Архітэктурныя дэталі вылучаны белым колерам на фоне вохрыстых сцен. Да тарцовых фасадаў прымыкаюць суседнія пазнейшыя будынкі. Першапачатковая планіроўка калідорная, цяпер зменена. У цокалі размяшчаліся архіў, памяшканні санітарна-тэхнічнай службы, сховішча. На першым паверсе былі вестыбюль, службовыя пакоі, на другім — зала аперацыйная і пасяджэнняў, кватэры адміністратара банка, кур’ера і інш. Па-мастацку выкананы металічныя агароджы ўнутранай лесвіцы і балконаў, казырок над галоўным уваходам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia