Сямён Фёдаравіч Калтуноў
Сямён Фёдаравіч Калтуноў (нар. 13 жніўня 1933, в. Васільеўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі інжынер-канструктар. БіяграфіяНарадзіўся ў 13 жніўня 1933 годзе ў вёсцы Васільеўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Адэскі гідратэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1970 года працаваў у галоўным інжынерам Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта», з 1975 года — галоўным інжынерам інстытута «Гомельграмадзянпраект», з 1986 года — галоўным спецыялістам па КПД ТО[няпэўнае слова][1]. Прафесійная дзейнасцьІніцыяваў пераход Гомельскага і Светлагорскага ДСК на выпуск 9-павярховых буйнапанэльных дамоў без зніжэння магутнасцяў і спынення заводаў. Распрацаваў шэраг праектаў шматпавярховых буйнапанэльных жылых дамоў. Пад яго кіраўніцтвам была створана, укаранёна і ўдасканалена комплексная сістэма кіравання якасцю праектавання, а таксама распрацаваны намаграмы для вызначэння інсаляцыі жылых будынкаў[1]. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia