Васільеўскі сельсавет (Добрушскі раён)
Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Васільеўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 17 лютага 1972 года скасаваны пасёлак Ягаднае[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. У 1987 годзе скасаваныя пасёлкі Арол і Чырвоны Рог[3]. 1 снежня 2009 года Васільеўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Церахоўскага пассавета[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[5], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 населеныя пункты: вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia