Сяргей Ігаравіч Дубаенка
Сяргей Дубаенка (нар. 27 чэрвеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Юні Ікс Лабс». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», потым гуляў у розных клубах, пераважна ў Першай лізе. З 2011 года гуляў за мазырскую «Славію», якой дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2013 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона (у якім «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе) пакінуў мазырскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру. У 2020 годзе далучыўся да другалігавай мар’інагорскай «Вікторыі». У 2021 годзе стаў таксама галоўным трэнерам каманды. У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Юні Ікс Лабс»[3]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia