Сяргей Антонавіч Антончык
Сяргей Антончык (нар. 1 красавіка 1956, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык. БіяграфіяПрацаваў гальванікам, апаратчыкам Мінскага вытворчага аб’яднання імя Леніна (затым Белвар). Адзін з арганізатараў і лідараў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік найбуйнейшай рабочай забастоўкі ў красавіку 1991 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995) ад Ясенінскай акругі № 17 г. Мінска, сябра Апазіцыі БНФ. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Быў у складзе антыкарупцыйнай парламенцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Пасля абрання Лукашэнкі прэзідэнтам выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета 20 снежня 1994 года з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнта[4]. Сутнасць даклада С. Антончыка заключалася ў тым, што ў найбліжэйшым атачэнні А. Лукашэнкі склаліся чатыры магутныя мафіёзныя кланы: прамысловы, аграрны, гандлёва-знешнеэканамічны і чарнобыльскі. Паводле дакладчыка, прадстаўнікі гэтых кланаў у мэтах асабістага ўзбагачэння ажыццяўлялі незаконныя фінансавыя аперацыі і маёмасныя гешэфты, якія наносілі істотную матэрыяльную шкоду рэспубліцы[5]. Газеты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі з «белымі плямамі». У канцы 1994 — пачатку 1995 гг. супраць С. Антончыка была распачатая крымінальная справа. Гэта стала вынікам таго, што тагачасны кіраўнік справамі прэзыдэнта І. Ціцянкоў падаў на С. Антончыка ў суд, будучы незадаволены згадкай пра сябе ў антыкарупцыйным дакладзе. С. Антончыка абвінавацілі ў паклёпе. Рашэннем суда дэпутат быў аштрафаваны на суму, эквівалентную прыкладна 20 тысячам долараў. Яго маёмасць была часткова канфіскаваная[6]. У красавіку 1995 года быў збіты разам з іншымі дэпутатамі Апазіцыі БНФ падчас галадоўкі ў зале парламенту[7]. У жніўні таго ж 1995 года падчас страйку супрацоўнікаў Мінскага метрапалітэна, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы і больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спецыяльнай часткі ўнутраных войскаў. У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты[8], аднак 19 ліпеня зняў сваю кандыдатуру на карысць Міхаіла Марыніча[9]. Пазней займаўся стварэннем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 года яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзенні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры. 5 лютага 2005 года быў затрыманы на кватэры разам з жонкай Тамарай і яшчэ каля 20 грамадскімі актывістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Пасля таго як на С.Антончыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, ён быў адпушчаны[10]. 24 лютага 2005 года суддзёй суда Савецкага р-на г. Мінска Аксанай Рэлявай С. Антончык быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі сходу, які адбываўся на арэндаванай С. Антончыкам прыватнай кватэры. Згодна з ч. 2 арт. 167.1 КаАП РБ С. Антончык быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам ў памеры 150 базавых адзінак[11]. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года С. Антончык 10 сакавіка 2006 года быў затрыманы раніцай каля прыпынка недалёка ад свайго дома[12]. У гэты ж дзень асуджаны па арт. 166 Адміністрацыйнага кодэкса (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) на 15 сутак арышта[13]. Браў удзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года — суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго штрафам у 810 рублёў[14]. У траўні 2021 года пакараны штрафам у 900 рублёў за «несанкцыянаванае пікетаванне»[15]. Сям’яМае жонку, траіх дзяцей, унукаў[16]. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia