Забастоўка працаўнікоў мінскага метрапалітэна (1995)
Забастоўка працаўнікоў мінскага метрапалітэна — забастоўка, якая адбылася 17—21 жніўня 1995 года і спыніла рух метро ў Мінску на некалькі дзён. Гэта быў першы раз, калі ў Мінскім метрапалітэне быў спынены рух за яго ўжо амаль 10 гадоў працы на той момант. ПерадумовыСітуацыя ў Мінскім метрапалітэне абвастрылася ўвесну 1995 года, калі начальнік гарадскога метро Уладзімір Набежка сваім прыказам скасаваў 10-адсоткавыя надбаўкі за бяспечную і безаварыйную працу і паменшыў памер прэмій. Тым самым ён парушыў калектыўны дагавор, заключаны паміж працадаўцам і прафсаюзамі (на метрапалітэне суіснавалі два прафсаюзы: афіцыйны і Свабодны прафсаюз Беларусі. Але, калі была парушаная дамова, яны пачалі дзейнічаць сумесна). Спробы прафсаюзаў правесці перамовы з начальнікам метро вынікаў не далі. Прафсаюзы таксама звярталіся ў органы ўлады, пракуратуру і суд, але гэта нічога не дала, што падштурхоўвала да рашэння пачаць забастоўку. Напярэдадні 17 жніўня забастоўку аб’явіла частка кіроўцаў тралейбуснага дэпо № 1, якое абслугоўвала цэнтральную транспартную артэрыю горада — праспект Скарыны. Працаўнікі метро, сабраўшыся на сходзе ўночы з 16 на 17 жніўня, вырашылі іх падтрымаць і не прыступаць да працы. Актыўны ўдзел у забастоўцы бралі члены Свабоднага прафсаюза Беларусі. ПатрабаванніЗранку працаўнікі высунулі свае патрабаванні:
Спачатку бастаўнікі высунулі патрабаванні прытрымлівання калектыўнга дагавора ў частцы выплаты кампенсацый памерам 1 % за кожны дзень пратэрмінаванага заробку, заключэння тарыфнага пагаднення і скасавання дагавора з начальнікам метро. Надалей патрабаванні змяніліся. Паводле словаў Уладзіміра Макарчука, патрабаванне выплаты пратэрмінаванана заробку было знятае пасля таго, як бастаўнікам было заяўлена, што ім выплацяць заробак коштам пенсіянераў і медыкаў. Тады на першы план выйшла патрабаванне адстаўкі начальніка метрапалітэна Уладзіміра Набежкі. Ход падзейУ першы ж дзень забастоўкі да будынка дэпо пад’ехалі 4 грузавікі АМАПа; начальнік службы кантролю адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Васіль Далгалёў пагражаў бастаўнікам лакаўтам, а падбітнікам — крымінальнай адказнасцю. Бастаўнікоў прымушалі пісаць заявы пра тое, як у забастоўцы яны не ўдзельнічаюць. Многіх супрацоўнікаў выклікалі да кіраўніцтва сам-насам, затым звальнялі. У суботу 19 жніўня будынак Свабодных прафсаюзаў, дзе сабраліся бастаўнікі, быў абкружаны міліцыяй і АМАПам. Каб не спакушаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, бастаўнікі накіраваліся да мэрыі. Спробы ўступіць у перамовы са старшынёй Мінгарвыканкама аказаліся беспаспяховымі. Уладзімір Ярмошын стаяў на адным: пачынайце работу, а потым будзем размаўляць (бастаўнікі ў якасці ўмовы для ўступлення ў перамовы прапаноўвалі аднавіць на працы 16 звольненых у дні забастоўкі машыністаў). Таксама Уладзімір Ярмошын прапанаваў адправіць Уладзіміра Набежку ў адпачынак, што не задаволіла бастаўнікоў, бо яны патрабавалі ўжо менавіта ягонай адстаўкі. Старшыня Мінгарвыканкама заявіў, што разбярэцца са звольненымі, паводле свайго меркавання, дадаўшы, што праблема выхаду бастаўнікоў на працу яго «ўжо не моцна хвалюе»: маўляў, па маршруце, які дублюе метро, будуць пушчаныя завезеныя з іншых гарадоў аўтобусы. Задавальняць патрабаванні працаўнікоў улада не стала. Афіцыйная прапаганда развярнула кампанію супраць бастаўнікоў на бачынах газет і экранах тэлевізараў. Дэманстраваліся абураныя жыхары Мінска, паведамлялася, што заплата машыністаў складаецца з каля 4 мільёнаў (пры рэчаісных 2 мільёнах). На наступны дзень, 20 жніўня, высветлілася, што ўлады знайшлі выхад. Паводле сведчання машыністаў, у ноч з суботы на нядзелю кіраўніцтва метро разам з міліцыяй абыходзіла кватэры бастаўнікоў, патрабуючы, каб яны выйшлі на працу. Са 150 машыністаў мінскага метро знайшлося толькі 6 згодных працягваць працу. Акрамя таго ўлады, паводле газеты «Коммерсантъ», выклікалі з адпачынку кіроўцаў прыгарадных электрычак і, пагражаючы звальненнем, патрабавалі ад іх пачаць абкатваць цягнікі метро. Паводле газеты «Свабода», збольшага прыцягваліся штрэйкбрэхеры з Аршанскага і Баранавіцкага дэпо. Таксама былі запрошаныя інструктары з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Выступаючы перад імі Аляксандр Лукашэнка заявіў:
Паводле інструкцыі, да выхаду на лінію машыніст метро павінны абкаціць цягнік у пустым тунэлі 160—180 гадзін, з-за чаго машыністы метро, якія баставалі, не разумелі: іх вучылі па 9 месяцаў, а чыгуначных машыністаў дапусцілі да працы ў метрапалітэне пасля трохгадзіннай інструкцыі. 21 жніўня бастаўнікі зноў сабраліся а сёмай гадзіне раніцы каля будынка Свабодных профсаюзаў. Сабралося каля 150 чалавек, якія праз 20 хвілінаў з патрабавання міліцыі перанеслі мітынг на адзін з закуткоў горада. Але а 8:30 на плошчу Свабоды падцягнуліся сілы міліцыі і АМАПа (толькі грузавікоў з АМАПам журналісты налічылі каля 20). Працаўнікоў хапалі прама на вуліцы і адпраўлялі ў аўтамабілі. Усяго было затрымана 24 пратэстоўцы, паведаміла газета «Звязда». Слесар Сяргей Раманчык распавядаў газеце «Свабодзе»: «спецназаўцы крычалі „ляжаць, трымаць рукі за галавой“, стралялі ў паветра. Затрыманых адвязлі ў воінскую часць, выклікалі па адным на допыт, трымалі пад вартай. Позна вечарам большую частку працаўнікоў адпусцілі, патрабаваўшы з іх роспісы, што прэтэнзій яны не маюць». Той жа раніцай людзі ў чорных масках затрымалі прама на вуліцы прафсаюзных лідараў метрапалітэна Уладзіміра Макарчука (атрымаў 15 сутак) і Мікалая Канаха. Паводле непацверджаных звестак, маскі хавалі байцоў спецпадраздзялення ўнутраных войскаў. Быў таксама схоплены лідар Свабоднага прафсаюза Беларусі Генадзь Быкаў (атрымаў 10 сутак). Палепшыць арганізацыю страйку спрабаваў дэпутат Вярхоўнага Савета, сябра БНФ, адзін з лідараў працоўнага руху пачатку 1990-х Сяргей Антончык. Аднак у той жа дзень 21 жніўня каля 16-й гадзіны яго ў парушэнне закона аб статусе дэпутата затрымалі. Да раніцы 23 жніўня яго трымалі пад вартай на базах МУС і ўнутраных войскаў. Калі падняўся палітычны скандал, Антончыка даставілі ў будынак КДБ, паведамілі, што датычна яго будзе праведзенае раследаванне, і адпусцілі. Вынікі
Рэакцыя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia