Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі
Сяргей Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1990, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаючы з 2008 года гуляў за гродзенскі «Нёман». У сезоне 2010 стаў рэгулярным іграком асновы, але пазней неаднаразова саступаў месца іншым ігракам. Сезон 2013 распачынаў на лаўцы запасных і зрэдку з’яўляўся ў асноўным складзе. Пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Рэкіша ў ліпені 2013 года здолеў замацавацца на пазіцыі правага паўабаронцы. У верасні 2013 года саступіў месца ў аснове навічку каманды Арцёму Салаўю. У сезоне 2014 звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных і выхадзіў на замену ў канцы матча, а ў жніўні і лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2]. У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[3]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў гол у Гродне ў матчы з «Нёманам» (4:0), адразу пасля гэтага зрабіў прапанову сваёй нявесце[4]. У сезоне 2016 гуляў мала з-за траўм, пачынаючы з ліпеня не з’яўляўся на полі. У студзені 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5]. У лютым-сакавіку 2017 года падтрымліваў форму з «Нёманам», а пазней прыбыў на прагляд у «Ліду», з якой у красавіку падпісаў кантракт[6]. Быў прызнаны найлепшым іграком «Ліды» ў сезоне 2017[7], у сезоне 2018 заставаўся іграком асновы. У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[8]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог па выніках сезона вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года пакінуў клуб[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia