Сяргей Віталевіч Ірха
Сяргей Ірха (нар. 25 сакавіка 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пазней гуляў у розных клубах. У 2009—2010 гадах гуляў у Літве за «Таўрас», а ў 2011 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», за якое забіў першы гол чэмпіянату 2011. У пачатку 2012 года вярнуўся ў «Славію-Мазыр». У сезоне 2012 трывала гуляў у аснове. У наступным сезоне таксама працягваў гуляць за «Славію». У красавіку 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да ліпеня. Пасля вярнуўся ў асноўны склад, але не здолеў выратаваць мазырскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[3]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск»[4] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», але не падышоў клубу[5] і завяршыў прафесійную кар’еру. З 2021 года пачаў у якасці аматара выступаць у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ, а ў 2022 годзе правёў адзін матч за «Нёман-Белкард». Міжнародная кар’ераУ 2005—2006 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia