Сяргей Львовіч Собалеў

Сяргей Львовіч Собалеў
руск.: Сергей Львович Соболев
Дата нараджэння 23 верасня (6 кастрычніка) 1908[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1989(1989-01-03)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычная фізіка, функцыянальны аналіз, дыферэнцыяльнае злічэнне, вылічальная матэматыка, функцыя размеркавання[d], матэматыка[6], матэматычны аналіз[6], дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][6] і Sobolev space[d][6]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[9] (1934)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Nikolai Günther[d][10] і Уладзімір Іванавіч Смірноў
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны»
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).

Біяграфія

С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.
З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.
У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.

Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць

С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[12].

Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[12].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Sergei Lwowitsch Sobolew // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Соболев Сергей Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://link.springer.com/article/10.1007%2FBF02409655
  5. https://warheroes.ru/hero/hero.asp?id=12382
  6. а б в г Národní autority České republiky Праверана 2 чэрвеня 2024.
  7. а б в г д http://www.mi-ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&l=1&id=21698
  8. Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  11. а б http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52167.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  12. а б Сяргей Львовіч Собалеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya