Сяргей Паўлавіч Дзягілеў
Сяргей Паўлавіч Дзягілеў (31 сакавіка 1872—19 жніўня 1929) — рускі тэатральны і мастацкі дзеяч, антрэпрэнёр, адзін з заснавальнікаў групы «Свет Мастацтва», арганізатар «Рускіх сезонаў» у Парыжы і трупы «Рускі балет Дзягілева». Жыццё ў мастацтвеУ 1896 годзе Дзягілеў скончыў універсітэт, але замест таго каб займацца юрыспрудэнцыяй, пачаў кар’еру дзеяча мастацтва. Праз некалькі гадоў пасля атрымання дыплома стварыў сумесна з А. М. Бенуа аб’яднанне «Свет мастацтва», рэдагаваў аднайменны часопіс (з 1898 па 1904) і сам пісаў мастацтвазнаўчыя артыкулы. Арганізоўваў выстаўкі, якія выклікалі шырокі рэзананс: у 1897 — Выстаўку англійскіх і нямецкіх акварэлістаў, знаёміў рускую публіку з шэрагам буйных майстроў гэтых краін і сучаснымі тэндэнцыямі ў выяўленчым мастацтве. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia