Сяргей Паўлавіч Крывашэеў
Сяргей Паўлавіч Крывашэ́еў (нар. 5 студзеня 1944, г. п. Старобін, Салігорскі раён) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1]. БіяграфіяСкончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі Н. Н. Макляцова, Я. Л. Заслаўскі, Н. Я. Трахтэнберг). 3 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект». Член Саюза архітэктараў з 1974 года (членскі білет № 294). Пражывае ў Гомелі. ТворчасцьАсноўныя работы: генпланы Гомеля (1977), Мазыра (1981), Рэчыцы (1980, усе ў сааўт.), праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра (1979) і жылых раёнаў Валатава (1985) у Гомелі[1], жылога раёна вул. Пралетарская—Целепуны (1976)[2] па вул. Інтэрнацыянальнай у Мазыры (1979[2]/1986[1]), у планіроўцы жылых раёнаў Сельмаш і Асаўцы (1978), Пралетарскі Луг-1 (1986) у Гомелі[2], Светлагорскай шашы ў Рэчыцы (1983)[3], жылы раён «Паўднёвы» ў Гомелі (1983; дыплом 1 ступені Дзяржбуда БССР)[1]; забудова мікрараёнаў № 5 (1990), 5а, 16 і 19 у паўднёвай частцы «Валатава» (пабудаваны ў 1987—1991), 17 (пабудаваны ў 1986), 20 па вул. Каменшчыкава (пабудаваны ў 1989), 21, 53 па Рэчыцкай шашы (забудоўваюцца, 1990)[3], 59 (праект 1991)[1] у Гомелі; праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў — аўтар; мікрараён № 5 (пабудаваны ў 1977)[1], 7 (1982)[2] у Мазыры, пасёлак «Крынічны» каля Мазыра (1978; Сярэбраны медаль ВДНГ); сяло «Троецкое» са Святая-Траецкім манастыром на граніцы трох Рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі (1996); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага ў Гомелі; рэканструкцыя парку ў Шклове Магілёўскай вобласці; рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Гомелі[1]. УзнагародыЗаслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (1995)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia