Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч

Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч
пасол Беларусі ў Бразіліі[d]
20 верасня 2021 — 22 красавіка 2024
Папярэднік Аляксандр Пятровіч Царкоўскі
першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[d]
з 20 мая 2024
Папярэднік Сяргей Фёдаравіч Алейнік

Нараджэнне 1977
Адукацыя
Узнагароды

Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч (нар. 1977, в. Кунцаўшчына, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1999 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». У 2000—2002 гадах − трэці, другі сакратар аддзела Украіны і Малдовы ўпраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах − другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан. У 2006—2008 гадах − трэці, першы сакратар аддзела Лацінскай Амерыкі ўпраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах − першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы. У 2012—2014 гадах − першы сакратар, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2014—2016 гадах − саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія. У 2016—2017 гадах − начальнік аддзела працы з дыпламатычным корпусам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2017—2019 гадах − намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола — начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2019—2020 гадах − старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія. У 2020—2021 гадах − часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія. З 20 верасня 2021 г. па 22 красавіка 2024 г. − Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія. З 6 снежня 2021 г. па 22 красавіка 2024 г. − Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве. 3 20 траўня 2024 — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Скончыў курсы пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Індыі. Член Міжнароднай акадэміі навук, тэхналогій, адукацыі і гуманітарных навук (Іспанія). Валодае іспанскай, англійскай, партугальскай мовамі.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі», нагрудным знакам адрознення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «100 гадоў БДУ», памятным медалём «Імператар Педру II» (Бразілія).

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya