Сяргей Якаўлевіч Аземша
Сяргей Якаўлевіч Аземша (нар. 17 ліпеня 1974, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі. БіяграфіяНарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў Рэчыцы Гомельскай вобласці. Бацька — Якаў Кірылавіч Аземша (нар. 21.10.1933), заслужаны юрыст БССР[1]. У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1995 па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля. З 1996 па 1999 год быў аспірантам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 2000 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры. 19 мая 2016 года прызначаны намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[2]. Сям’яСанкцыі ЕС, ЗША, іншых краін31 жніўня 2020 года Аземша быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4]. 6 лістапада 2020 года Аземша як намеснік старшыні Следчага камітэта быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адказны за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[5]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Аземшу ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10]. 9 жніўня 2021 года Аземша трапіў і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia