Сяржук Вітушка
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысць, Маладзечанскі раён — 2 ліпеня 2012, Вільня) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей. БіяграфіяСкончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», скончыў гістарычны факультэт БДУ (1989). Вялікі ўплыў на яго аказаў Уладзімір Караткевіч.
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 годзе абраны старшынёй таварыства. З 1991 года жыў у Вільнюсе, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[2] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў ініцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вуліцы Вялікай (Діджою). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільнюсе, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце. ![]() Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільнюсе. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[3]. Бібліяграфія
Публікацыі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia