Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (сучасны)
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (літ.: I. Luckevičiaus baltarusių muziejus) — музей у Вільні. Размяшчаецца ў будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні па Віленскай вуліцы, 20 (Vilniaus g. 20). Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс. ГісторыяБеларускі музей у Вільні быў заснаваны ў 1921 годзе на аснове калекцыі беларускага дзеяча Івана Луцкевіча. Музей быў цэнтрам культурнага жыцця беларусаў у Вільні. Установа збірала, захоўвала, даследавала, папулярызавала сведчанні беларускай гісторыі, этнаграфіі, мастацтва. У канцы 1944 года музей, які дзесяцігоддзямі назапашваў, зберагаў і экспанаваў скарбы беларускай культуры, быў ліквідаваны, а ягоныя калекцыі былі падзелены супольнай камісіяй паміж ЛітССР і БССР. З боку БССР у камісіі былі асобы не звязаныя з Беларуссю, якія адбіралі толькі экспанаты на беларускай мове, а ўсё звязанае з ВКЛ, найбольш важныя экспанаты, засталіся ЛітССР або вывезены ў Маскву. Аднаўленне ў XXI стагоддзіУ 2001 годзе ў Вільні намаганнямі Сяржука Вітушкі зроблена спроба аднавіць інстытуцыю, у Літоўскай Рэспубліцы зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» з дэклараванымі мэтамі даследавання старажытнай гісторыі, фіксацыі гістарычнага працэсу і прэзентацыі гістарычных ведаў у грамадстве. Паводле заявы стваральнікаў, сярод якіх былі Галіна Войцік, Сяргей Вітушка, Сяргей Дубавец, Таццяна Поклад, Людвіка Вітушкава (Кардзіс)[1]:
Віленскі беларускі музей больш за два дзесяцігоддзі займаўся зборам і захоўваннем прадметаў даўніны, рукапісаў, дакументаў, фатаграфій і іншых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларусаў розных пакаленняў. Пасля падзей 2020 года і масавай эміграцыі з Беларусі, беларускае жыццё ў Вільні адрадзілася з новай сілай. У 2021 годзе гэтае грамадскае аб’яднанне атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай, 20. Па думку заснавальнікаў, яны аднавілі сімвал багатага гістарычнага мінулага і асяродак культурнага жыцця беларусаў у Вільні, працягнуць збор нацыянальнай спадчыны і працу над яе папулярызацыяй.[2] Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс. 4 жніўня — 16 верасня 2021 года ў музеі адбылася яго першая выстаўка «Чаму воля гэта жанчына», на якой выстаўляліся працы беларускіх мастачак Зоі Коўш, Жанны Гладко, Святланы Петушковай, Алесі Жыткевіч ды Анон[3], а таксама творы саміх наведвальнікаў. Другая выстаўка (5 снежня 2021 года) была прысвечаная 115-годдзю «Нашай Нівы», заснаванай Іванам Луцкевічам, і 100-годдзю самога музея. Выстаўка «Музей Івана Луцкевіча праз аналіз дадзеных і згадкі ў прэсе» прадставіла статыстычныя даныя аб дзейнасці беларускага музея ў міжваенны час, сабраныя на аснове кнігі ўліку наведнікаў і тагачаснай віленскай прэсы (куратар Паўліна Вітушчанка, візуалізацыя даных Ігар Яноўскі).[4] Разам з тым 10 снежня адбылася і навуковая міні-канферэнцыя «Віленскі музей сто гадоў таму». За першы год публічнай працы адноўленага музея былі арганізаваныя выстаўкі жывапісу, фатаграфіі і кніжнай графікі, ладзіліся прэзентацыі кніг Уладзіміра Някляева, Вольгі Гапеевай, Юрыя Дзікавіцкага, канцэрты Змітра Бартосіка, Змітра Вайцюшкевіча, Андрэя Хадановіча, паэтычныя фестывалі, майстэрні, спектаклі, адкрыліся шматлікія гурткі, бібліятэка.[5] Быў выдадзены гід «Вільня фальклёрная». ЗборыЗборы сучаснага ВБМ імя І. Луцкевіча захоўваюць:
Пры музеі ёсць бібліятэка мастацкай, краязнаўчай, гістарычнай літаратуры ад савецкага перыяду да сучаснага, якая змяшчае больш за 3000 асобнікаў па-беларуску і пра Беларусь[6]. Выданні ўнесены ў электронны каталог[7]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia