Сівэрскаданэцк
Сівэрскаданэцк[2] (укр.: Сіверськодонецьк) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, буйны індустрыяльны цэнтр. З 22 верасня 2014 года часовы адміністрацыйны цэнтр Луганскай вобласці[3]. Насельніцтва — на 1 студзеня 2011 года складае 110 612 чал. (гарсавет — 120 976 чал.) Плошча — 42,1 км² (гарсавет 74,6 км²) (2010). Севераданэцк — буйны прамысловы цэнтр, у ім вырабляецца 22,18 % прамысловай прадукцыі Луганскай вобласці. Вядучыя прадпрыемствы горада — ПАТ «Севераданэцкае аб’яднанне Азот», ААТ «Шклопластык», СНВА «Імпульс». ТапанімікаНазва, дадзеная гораду ў 1950 годзе, паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец. Да 1950 года тады яшчэ пасёлок гарадскога тыпу насіў назву Лісхімбуд (Лісічанскае хімічнае будаўніцтва). У 1950 годзе прапаноўвалась чатыры варыянты новай назвы для пасёлка: Светлаград, Камсамольск-на-Данцы, Мендзялееўск або Севераданэцк. Але 27 студзеня 1950 года выбар быў зроблены на карысць назвы Севераданэцк. 19 верасня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны пераіменавала горад у межах дэрусіфікацыі. ГісторыяСевераданэцк быў заснаваны ў 1934 годзе ў сувязі з будаўніцтвам азотна-тукавага камбіната. У 1951 атрымаў статус горада. У 1970 пераступіў 100-тысячную адзнаку насельніцтва. Адукацыя і навукаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia