Гістарычная вобласцьГістарычная вобласць — прынятае ў этнаграфіі, гісторыі, культуралогіі паняцце для тэрыторыі, якая гістарычна, як правіла, складала палітычнае адзінства і ў сілу гэтага цяпер характарызуецца вызначанымі агульнымі рысамі ў культуры, этнаграфіі, мове, самасвядомасці мясцовага і навакольнага насельніцтва. Вылучэнне гістарычных абласцей у рознай ступені характэрна для розных краін і рэгіёнаў. Напрыклад, у Расіі не прынята вылучаць гістарычныя вобласці, у некаторых жа краінах (асабліва ў Еўропе) гістарычныя вобласці замацаваны афіцыйна, а часам кладуцца ў аснову сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Грузія, Латвія, Іспанія, Італія, Германія). Акрамя таго, на адной і той жа тэрыторыі могуць напластоўвацца гістарычныя вобласці рознага гістарычнага паходжання — якія склаліся ў антычны час, ранняе Сярэднявечча, позняе Сярэднявечча. Найбольш распаўсюджана вылучэнне гістарычных абласцей на адзін узровень менш за краіну (гэта значыць такіх, на якія падзяляюцца краіны). Яны могуць аб’ядноўвацца ў адзінкі буйнейшага ўзроўню, якія адпавядаюць па памерах асобным краінам, але далёка не заўсёды супадаюць з сучаснымі дзяржавамі. Тыя, у сваю чаргу, аб’ядноўваюцца ў яшчэ буйнейшыя рэгіёны, якія часта ўжо не ўсведамляюцца на побытавым узроўні і выяўляюцца падчас спецыяльных даследаванняў. Падзел свету на гістарычныя рэгіёныНа аснове класіфікацыі па гісторыка-культурным абласцям (ГКА). Многія з пералічаных ніжэй абласцей перасякаюцца.
(прыкладна па гадзіннікавай стрэлцы)
Аўстралія і Акіянія (~ Аўстралазія)Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia