Такійскі ўніверсітэт
Такі́йскі ўніверсітэ́т[5] — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсітэтаў Японіі, знакаміты таксама сваімі даследчымі лабараторыямі. Заснаваны ў 1877 годзе як Нацыянальны ўніверсітэт у выніку зліцця трох навучальных устаноў: Сахэйко (цэнтр вывучэння канфуцыянства), Кайсэйго (заходняя культура) і Ігакуса (заходняя медыцына)[6]. З 1886 года Імператарскі ўніверсітэт, з 1897 года — Такійскі Імператарскі ўніверсітэт[5]. Сучасная назва з 1947 года[5]. У 1949 годзе да ўніверсітэта далучаны Першая і Такійская вышэйшыя школы[5]. Такійскі універсітэт мае пяць кампусаў — Хонг, Камаба, Касіва, Сіраканэ і Накана, а таксама 10 факультэтаў з 30 000 студэнтаў, у ліку якіх каля 2100 замежнікаў (што па японскіх стандартах лічыцца незвычайна буйной часткай). Хоць Такійскі ўніверсітэт мае факультэты, на якіх выкладаюць большасць акадэмічных дысцыплін, сярод іх найбольш вядомыя філалагічны і юрыдычны факультэты. Вядомыя выпускнікі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia