Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: Australian National University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера. Агульная характарыстыкаГалоўны кампус уключае ў сябе сем навучальных і даследчых каледжаў у дадатак да некалькіх нацыянальных акадэмій і інстытутаў. Заснаваны ў 1946 годзе, універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам, які быў створаны парламентам Аўстраліі. Ён вядзе сваё паходжанне ад Канберскага ўніверсітэцкага каледжа, які быў створаны ў 1929 годзе і быў інтэграваны ў Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт ў 1960 годзе. Ён налічвае шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 49 стыпендыятаў Родса сярод сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Універсітэт падрыхтаваў двух прэм'ер-міністраў і больш за дзясятак кіраўнікоў урадавых ведамстваў Аўстраліі. Структура
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia