Талакнянка
Талакнянка, або мучанік, мучаніца ці мучан, мучана (Arctostáphylos) — род невялікіх хмызнякоў сямейства верасовыя, РаспаўсюджаннеПашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Еўропе, Сібіры і ў гарах Цэнтральнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — талакнянка звычайная, або мядзведжае вушка, ці мядзведжая ягада (Arctostaphylos uva-ursi). Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны. Прыстасаваны да жыцця ва ўмовах арктычнага і субарктычнага клімату. АпісаннеВечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцнагалінастымі стволікамі. Парасткі доўгія, галінастыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, скурыстае, бліскучае. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых, паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырвоная, мучністая ягада, корм для мядзведзяў, птушак. Лекавыя, дэкаратыўныя, дубільныя, фарбавальныя расліны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia