Тамара Пятроўна Аўсяннікава
Тамара Пятроўна Аўсяннікава (нар. 24 мая 1949, в. Сяўкі, Лоеўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, педагог. БіяграфіяНарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1971), працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам, загадчыкам крамы. Атрымала другую вышэйшую адукацыю эканаміста (Магілёўскі тэхналагічны інстытут, 1999). Першая публікацыя — артыкул «Непрыручаная птушка», выйшаў 1 снежня 2000 года ў газеце «Магілёўская праўда». Аўтар лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі вершаскладання і аналізе паэтычных твораў, артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[1]. Піша паэзію і прозу. Аўтар кніг вершаў «Ноты сэрца» (2009), «Лістапад гадоў» (2010), кнігі прозы «Любачка» (2011). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia