Тамаш Жаброўскі
Тамаш Жаброўскі (25 лістапада 1714, Новагародскі павет — 18 сакавіка 1758, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, матэматык, архітэктар. Магістр філасофіі і вольных навук. Прадстаўнік мастацтва ракако[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1714 годзе ў шляхецкай сям’і пад Наваградкам, у вёсцы Мітраполь. 6 жніўня 1734 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме[2], а потым на філасофскім (1735—1738)[1] і тэалагічным (1740—1744) факультэтах Віленскай акадэміі[2]. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Ілуксцінскім езуіцкім калегіуме (1745—1746), быў прэфектам будаўніцтва ў рэзідэнцыі езуітаў у Бабруйску (1746). Прафесар філасофіі і прэфект бурсы ў Крожскім езуіцкім калегіуме (1746—1748), міністр (намеснік рэктара па адміністрацыйна гаспадарчых пытаннях) і прэфект будаўніцтва ў віленскім навіцыяце (1748—1750). У 1750—1752 гг. вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру ў Вене і Празе[1][3]. Пасля вяртання на Радзіму працаваў у Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—1758), дзе нанова арганізваў выкладанне матэматыкі, стварыў кабінет эксперыментальнай фізікі і астранамічную абсерваторыю, а таксама сам выкладаў матэматыку і дакладныя навукі. У 1752 г. атрымаў у Акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук[3]. Будаўніцтва астранамічнай абсерваторыі ў стылі ракако вялося паводле распрацаванага ім плану, атрымаў на будаўніцтва сродкі ад мецэнаткі Альжбеты Пузыні-Агінскай, кіраваў будаўніцтвам. Некаторы час выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. Памёр ў 1758 годзе ў Вільні. Засталіся рукапісы лекцый Т. Жаброўскага па логіцы і матэматыцы[3]. ТворчасцьАсноўныя архітэктурныя работы: заканчэнне езуіцкага касцёла ў Бабруйску (1745—1746); перабудова касцёла св. Ігнація (1748—1750), астранамічнай абсерваторыі Акадэміі (1752—1753), перабудова касцёла св. Яна (1756—58; усе ў Вільні), будаўніцтва касцёла ў Ілуксце[3], выкананне інтэр’еру кальвінскага збору ў Жодзішках Смаргонскага раёна (1757—1766), праект касцёла бенедыкцінак у Крожах (Літва). Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага калегіума, праектаваў (каля 1750 г.) палац Агінскага ў Гануце (цяпер в. Ручыца) Ашмянскага павета[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia