Ілукстэ
Герб
Ілукстэ (лат. : Ilūkste ), традыцыйная беларуская назва Ілукшта — горад у Латвіі . З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю . Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта .
Гісторыя
Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве [ 3] .
Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
Уласнасць графаў Зібергаў . У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты[ 3] .
Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі ). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум ; існавалі канвікт , тэатр з уласнай залай, музычная бурса , бібліятэка [ 3] .
Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў . У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана)[ 3] .
Ілукшта ў пачатку XX стагоддзя
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі , Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства , што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў . Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[ 3] .
Насельніцтва
Год
Колькасць
1897
3 652
[ 4]
1920
457
[ 4]
1959
2 680
[ 4]
1970
3 145
[ 4]
1979
3 131
[ 4]
1989
3 340
[ 4]
1991
3 300
[ 4]
2000
2 983
[ 4]
Год
Колькасць
2001
2 957
[ 4]
2002
2 979
[ 4]
2003
2 985
[ 4]
2004
2 940
[ 4]
2005
2 910
[ 4]
2006
2 933
[ 4]
2007
2 929
[ 4]
2008
2 901
[ 4]
Год
Колькасць
2009
2 850
[ 4]
2010
2 829
[ 4]
2011
2 792
[ 4]
2012
2 538
[ 4]
2013
2 537
[ 4]
2014
2 458
[ 4]
2015
2 459
[ 4]
2016
2 381
[ 5]
Год
Колькасць
2017
2 365
[ 6]
2019
2 253
[ 7]
2020
2 216
[ 8]
2021
2 169
[ 9]
2022
2 119
[ 10]
2023
2 171
[ 11]
2024
2 082
[ 2]
Зноскі
↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 7 студзеня 2025.
↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
↑ а б в г д Ілукшта на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 22 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 2 кастрычніка 2023.
Спасылкі
Герб Латвіі