Востраўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён)
Во́страўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Востраў. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 6 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тухавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы), у склад Крывошынскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2134 чалавекі[4], з іх 94,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1618 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia