Торбачнік палявы
То́рбачнік палявы[1] (Thlaspi arvense) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() ![]() Аднагадовая жоўта-зялёная травяністая расліна вышынёй 10—60[2] см. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце адваротна-яйцападобнай формы, на чаранках, сцябловае — падоўжана-эліпсападобнае, сядзячае, з вострымі вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру, з зялёнымі чашалісцікамі. Плод — стручочак даўжынёй 12—18 мм, крылаты па краі і з вузкай выемкай у верхняй частцы. Насенне (да 50 тысяч з адной расліны[2]) адваротна-яйцападобнай або авальнай формы, цёмна-вішнёвага або карычневага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, натуралізавалася амаль паўсюдна[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[4]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, аблогах, пустках, узлесках, палях, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Жыццяздольнасць насення можа захоўвацца да 10 гадоў[2]. Устойлівая да розных уздзеянняў расліна. Вырваныя з коранем і пакінутыя на полі расліны могуць прыжывацца зноў[2]. Могуць зімаваць у фазе цвіцення[2]. Гаспадарчае значэннеПустазелле. Асабліва засмечвае азімыя пасевы. Лекавая расліна. У насенні торбачніка палявога маецца да 30 % алею з пахам часнаку[1]. СінонімыПаводле сайта The Plant List:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia