ТорфалячэннеТорфалячэ́нне[1], торфатэрапія — ужыванне торфу на лекавыя мэты, від гразелячэння. Як правіла, уваходзіць у склад комплекснай фізіятэрапіі, але можа быць і самастойным метадам лячэння[2]. Упершыню торфалячэнне пачалі выкарыстоўваць у пачатку XIX стагоддзя на курорце Францэнсбад (зараз Францішкаві-Лазнэ ў Чэхіі), а наяўнасць шматлікіх радовішчаў торфу садзейнічала шырокаму распаўсюджванню торфалячэння[3]. Торф, які выкарыстоўваецца ў лекавых мэтах, складаецца са згнілых раслінных і жывёльных рэшткаў і валодае процімікробным, антыакісляльным, процізапаленчым, ранагаючым і іншымі дзеяннямі. Звычайна выкарыстоўваюць торф, які адпавядае санітарна-гігіенічым патрабаванням, высокай (больш за 60 %) ступені раскладання і падагрэты да 42—52 °C[4]. Працэдуры праводзяць пераважна так, як і іншыя працэдуры гразелячэння. Дзякуючы вялікай цеплаёмістасці, малой цеплаправоднасці і іншым уласцівасцям торфу, хворыя пераносяць торфалячэнне лягчэй, чым іншыя віды гразелячэння[3]. Выкарыстоўваюць торфалячэнне пры захворваннях і выніках траўмаў апорна-рухальнага апарату і нервовай сістэмы, хваробах палавых органаў, скуры, страўнікава-кішачнага тракту, дыхальнай сістэмы і іншых. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia