Трыпутнік сярэдні
Трыпутнік сярэдні[1] (Plantágo média) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). НазваТрыпутнік сярэдні, шпарнік, шпарніца[2], бабка, плеснік, кукушка, казакі[3][4], дарожнік, трыпуднік, трыпутнік[5][6] Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя расліны. Лісце яйкападобнай або эліптычнай, часам яйкападобна-ланцэтнай формы, з суцэльным краем або зубчастае. Хвосцікі шырокія, кароткія, у 3-10 разоў карацей ліставай пласцінкі, у цені даўжэй, часам амаль роўныя ёй. Кветканосы 15-70 см вышынёй, ля аснавання ўзыходзячыя, апушаныя прыціснутымі валасінкамі. Суквецці 2-8 см даўжынёй, цыліндрычныя, густыя. Чашалісцікі 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобна-эліптычныя або эліптычныя, пленчатые. Долі вяночка 1,5—2 мм даўжынёй, яйкападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы. Плады — каробачкі 2-3 мм даўжынёй, з 2-6 насенінамі. Распаўсюджанне і экалогія![]() Арэал віду ахоплівае Еўропу, Сібір, Пярэднюю і Сярэднюю Азію. Апісаны з Заходняй Еўропы. Расце на пойменных, высакагорных і мурожных лугах, а таксама ў разрэджаных лясах, каля дарог, на пакладах. ТаксанаміяВід Трыпутнік сярэдні ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia