Тэлазія гулоза
Тэлазія гулоза (Thelazia gulosa) — від паразітычных круглых чарвей сямейства тэлазііды (Thelaziidae). РаспаўсюджаннеТэлазія гулоза распаўсюджаная ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. АпісаннеКутыкула з невялікімі папярочнымі разорамі. Самцы даўжынёй 5,3 — 9,1 мм, а самкі 5 — 16,2 мм. У самцоў на бруху 33 даклакальных і 3 пары пастклакальных сасочкаў. Самкі маюць кароткі востры адростак з двума сасочкамі ў аснове хваста, а вульва знаходзіцца наперадзе цела. Лічынкі даўжынёй з яйцавай абалонкай, маюць шарападобны чэхлік на хваставым канцы[1]. Жыццёвы цыклДаўжыня лічынак — 0,259 мм. Прамежкавыя гаспадары мухі Musca autumnalis у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, Musca larvipara ва Украіне, Musca vitripennis у Крыме і Musca amica на Далёкім Усходзе. Мухі заносяць лічынак у вочы кароў (Bos taurus taurus) і якаў (Bos grunniens), дзе развіваюцца дарослыя гельмінты. З дзікіх жывёл адзначаны ў зуброў (Bison bonasus)[2]. Заражэнні чалавекаЗрэдку можа заражацца і чалавек. Дарослыя асобіны, як правіла, знаходзяцца ў павеках, слёзных залозах, слёзных пратоках або так званых «трэціх павеках». Масавае заражэнне выклікае хваробу тэлазіёз. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia