Тэлазіёзы
Тэлазіёзы[2] (лац.: thelaziasis, англ.: Thelaziosis) — гельмінтозы з групы нематадозаў, якія выклікаюцца круглымі чарвямі сямейства тэлазііды (Thelaziidae). Дарослыя асобіны ўсіх выяўленых да гэтага часу відаў роду Thelazia паразітуюць пад кан’юнктывай вока і у навакольных тканках (такіх як павекі, слёзныя пратокі і да т. п.) розных млекакормячых, у тым ліку людзей, і птушак. Узбуджальнікам гельмінтозу з’яўляецца від Thelazia callipaeda або радзей — Thelazia californiensis. ЭтыялогіяЯйцы адкладаюцца з сфармаванымі лічынкамі ў слёзную вадкасць дэфінітыўнага гаспадара. Паразітуюць пад кан’юнктывай вока ў сабак, ваўкоў, ліс, янотападобных сабак. Прамежкавым гаспадаром з’яўляецца муха віду Phortica variegata. Поўзаючы ля ўнутранага вугла вока жывёлы, у меншай ступені, чалавека, муха заглынае яйцы разам са слёзнай вадкасцю. Увесь цыкл развіцця гельмінта завяршаецца за 50 дзён. Thelazia californiensis сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы ў сабак. Самец даўжынёй 7,7—12,72 мм; самка — 12,85—18,80 мм. Апісана паразітаванне гельмінта ў чалавека. Клінічныя праявыХворага турбуе ўзмоцнены слёзацёк, кан’юктывіт, кератыт, адчуванне іншароднага цела ў воку. ДыягностыкаДля дыягностыкі робяць агляд вачэй і прылеглых тканак на наяўнасць гельмінтаў. Дарослая асобіна вельмі актыўная, таму яе рухі прыкметныя. ЛячэннеВыдаленне гельмінтаў прамываннем вачэй 2 % растворам навакаіну. ПрафілактыкаПрадухіленне ў эндэмічных месцах магчымасці траплення мух у вобласць вакол вачэй. Пасля кантакту з сабакамі варта старанна мыць рукі не падносячы да гэтага іх да вачэй. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia