Увярэднік скіпетрападобны

Увярэднік скіпетрападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis sceptrum-carolinum L., Sp. Pl. 2: 608 (1753)

Сінонімы
  • Pedicularis sceptrum-carolinum var. glabra Bunge
  • Pedicularis sceptrum-carolinum subsp. sceptrum-carolinum
Падвід
  • Pedicularis sceptrum-carolinum subsp. pubescens (Bunge) Tsoong

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  321412
EOL  2894889
IPNI  807613-1
TPL  kew-2550317

Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр[1] (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Апісанне

Увярэднік скіпетрападобны — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка[2].

Арэал

Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від у Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу і сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі[2].

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 27 сакавіка 2020. (руск.)
  3. Мытник царский скипетр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya