Украінская акупацыя Курскай вобласці
Украінская акупацыя Курскай вобласці — кантроль над часткай Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі, які пачаўся 6 жніўня 2024 года вайсковай аперацыяй Узброеных сіл Украіны, ходам якой імі занята некалькі населеных пунктаў, у тым ліку горад Суджа.[1] Паводле ацэнак незалежных журналістаў, 6—15 жніўня 2024 года Украіна заняла каля 1000 км² расійскай тэрыторыі, што больш за ўкраінскую тэрыторыю, занятую Расіяй за апошні год.[2] 26 красавіка 2025 года расійскі бок заявіў аб завяршэнні аперацыі па вызваленні Курскай вобласці. Гісторыя15 жніўня 2024 года галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі абвясціў пра стварэнне на занятых тэрыторыях Курскай вобласці ваеннай камендатуры на чале з Эдуардам Маскалёвым.[3][4] Таксама Сырскі заявіў, што пад кантролем Украіны знаходзяцца 82 населеныя пункты Курскай вобласці.[5] Украінскі ўрад заявіў, што не зацікаўлены ў анексіі захопленых расійскіх тэрыторый.[6] Ваенныя каменданты
Кантроль населеных пунктаў
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia