Уладзімір Іванавіч Сытчанка
Уладзімір Іванавіч Сытчанка (5 жніўня 1951, Маладзечна — 27 кастрычніка 2021) — беларускі мастак, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў В. Шаранговіча, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года. Працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. Палотны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». Быў кніжным ілюстратарам, аздабляў такія кнігі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар’ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. У яго афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў. У 1979—1983 гадах працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце[2]. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000). Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка «Роля сістэмнасці ў арганізацыі працоўнага месца ў навучальным працэсе на ФД і ДПМ». Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выставак. Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» з 1988 года. Выкладаў малюнак на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва БДАМ. Памёр ад Covid-19 27 кастрычніка 2021 года[3]. Асноўныя творы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia