Уладзімір Ігаравіч Пяцігорац
Уладзімір Пяцігорац (нар. 12 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2010 стаў асноўным брамнікам. Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года перайшоў у «Гарадзею». У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове правёў 7 ліпеня 2013 года супраць «Гомеля», у гэтым матчы прапусціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага. У лютым 2014 года вярнуўся ў «Гарадзею»[4], дзе стаў другім брамнікам пасля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сезоне 2015 з’явіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі. У лютым 2016 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспаспяхова[6][7]. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[8], дзе стаў асноўным брамнікам. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[9], аднак у лютым 2018 года вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненне[10]. Сезон 2018 пачынаў у дублі тарпедаўцаў, пазней стаў рэзервовым брамнікам, на полі з’явіўся ў адным матчы. У сакавіку 2019 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Тарпеда»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12]. У складзе каманды чаргаваўся на полі з Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 года стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[13]. У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[14]. Стаў асноўным брамнікам каманды, разам з ёй выйшаў у Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[15]. У першай палове 2021 года быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасля Канстанціна Рудзянка. У ліпені 2021 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[16]. У складзе каманды чаргаваўся з Данілам Сокалам, разам з «Арсеналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[17], пасля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[18]. Стаў другім брамнікам каманды, саступіўшы канкурэнцыю Уладзіміру Жураву. У лютым 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў магілёўскі клуб[19]. У сакавіку 2023 года стаў іграком «Мінска»[20]. У камандзе быў другім брамнікам пасля Аляксандра Нячаева. Пакінуў сталічны клуб у снежні 2023 года[21]. У лютым 2024 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама»[22]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[23]. Міжнародная кар’ераУ 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia