Уладзімір Аляксандравіч Барысенка
Уладзімір Аляксандравіч Барысенка (25 студзеня 1912, в. Пеніца[1], Калінкавіцкі раён — 14 красавіка 1993, Санкт-Пецярбург) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза. Пачатковая біяграфіяУладзімір Аляксандравіч Барысенка нарадзіўся 25 студзеня 1912 года ў вёсцы Пеніца цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мазыры на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік» прэсаўшчыком. Ваенная службаДаваенных часоўУ 1931 г. быў прызваны ў шэрагі РСЧА[1]. У 1937 г. скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча. У 1939 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). Браў удзел у Польскім паходзе РККА і савецка-фінскай вайне[1]. Вялікая Айчынная вайнаЗ 1941 года прымаў удзел у баях на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі[2]. Камандзір 1428-га лёгкага артылерыйскага палка (65-я лёгкая артылерыйская брыгада, 18-я артылерыйская дывізія, 3-і артылерыйскі корпус прарыву, 2-я ўдарная армія) маёр Уладзімір Аляксандравіч Барысенка 11 лютага 1944 года забяспечыў прарыў абароны праціўніка ў раёне вёскі Доўгая Ніва (Сланцаўскі раён, Ленінградская вобласць). У ходзе фарсіравання Нарвы Барысенка адным з першых пераправіў полк, а таксама падтрымаў агнём пяхоту падчас утрымання і пашырэння плацдарма. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Уладзіміру Аляксандравічу Барысенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3738). Пасляваенная кар'ераУ 1950 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. У 1957 годзе палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Барысенка выйшаў у адстаўку[1], пасля чаго жыў і працаваў у Ленінградзе, дзе і памёр 14 красавіка 1993 года. Пахаваны на Волкаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
СпасылкіУладзімір Аляксандравіч Барысенка на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia