Уладзімір Аляксандравіч Кацько
Уладзімір Аляксандравіч Кацько (нар. 13 студзеня 1940) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986). Прафесар кафедры дзіцячай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3]. БіяграфіяУ 1956 годзе скончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём, у 1962 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў загадчыкам Караваціцкага сельскага ўрачэбнага участка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, ардынатарам хірургічнага аддзялення Гомельскай абласной бальніцы, загадчыкам хірургічнага аддзялення Ельскай раённай бальніцы. Імкненне да навуковай дзейнасці і павышэння прафесіяналізму заахвоціла У. А. Кацько паступіць у аспірантуру (1965—1968) пры Першай кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ, якую ўзначальваў таленавіты хірург І. М. Стальмашонак[4]. Уся далейшая працоўная дзейнасць звязана з МДМІ. У 1968 годзе ён залічаны на пасаду асістэнта кафедры шпітальнай хірургіі па курсе дзіцячай хірургіі, а ў 1969 годзе пераведзены на новаўтвораную кафедру дзіцячай хірургіі, у 1982 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1984 годзе абараніў у Маскве доктарскую дысертацыю і ў 1986 годзе зацверджаны ў званні прафесара[4]. У 1990 годзе У. А. Кацько выбраны загадчыкам кафедры дзіцячай хірургіі МДМІ, кіраўніком лабараторыі па вывучэнні гамеастазу пры гнойнай інфекцыі ў дзяцей і адначасова назначаны пазаштатным галоўным дзіцячым хірургам Міністэрства аховы здароўя БССР, кіраўніком Цэнтра дзіцячай хірургіі на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Кафедру ўзначальваў да 2002 года[4]. УзнагародыУзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БДМУ[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia