Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі. БіяграфіяСкончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 1947—1949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968)[2]. Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (1954—1970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (1970—1982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972)[2]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980)[2] за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977). Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia