Уладзімір Архіпавіч Лабуноў
Уладзі́мір Архі́павіч Лабуно́ў (нар. 16 сакавіка 1939, Орша) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, дыпламат. Акадэмік АН БССР (1986, член-карэспандэнт з 1980), доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны вынаходнік БССР (1977). БіяграфіяУ 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, з 1975 года загадчык кафедры. У 1987—1989 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991). З 1994 па 2001 год быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Нідэрландах, Люксембургу; Пастаянны прадстаўнік ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па пытаннях узаемадзеяння іонаў з паверхняй цвёрдага цела і яго выкарыстання для распрацоўкі тэхналагічных працэсаў у мікраэлектроніцы, па нізкатэмпературных электрахімічных і плазмавых тэхналагічных працэсах. Прэмія Прэзідыума АН СССР па мікраэлектроніцы 1978 г. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 14 брашур, 460 вынаходстваў. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і прэміі
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia