Блонская сярэдняя школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блонская сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У 1875 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. было 65 вучняў. У 1899 г. на сродкі А. В. Бонч-Асмалоўскага для нарднага вучылішча быў пабудаваны драўляны будынак. У 1900 г. у вучэльні займалася 102 хлопчыкі і 18 дзяўчынак, працаваў настаўнік Пётр і Аляксандр Вяршынскія. Пасля рэвалюцыі вучылішча ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. налічвалася каля 80 вучняў, працавала 3 настаўніка. У 1924 г. створана таварыства «Далоў непісьменнасць». У 1938 г. Блоньская школа стала сямігадовай. У часы Другой сусветнай вайны школа не працавала, будынак быў спалены. Пасля вайны школа працавала ў былым доме святара касцёла. У 1962 г. Блоньская школа стала васьмігадовай. У 1970 узведзены тыповы будынак школы на 320 месцаў. Школа была пабудавана на мейсцу былога касцёла езуітаў[1]. У 1976 г. рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную.
Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia