Уладзімір Кірылавіч Якавенка
Уладзімір Кірылавіч Якавенка (12 красавіка 1919 — 31 жніўня 1996) — камандзір партызанскай брыгады імя Д. Т. Гуляева, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння тэхнікума апрацоўкі дрэва. Працаваў на пасадзе інструктара, майстра зборачнага цэха, намеснік начальніка сушыльнага цэха ў калоніі МУС г. Жытоміра. Без адрыву ад вытворчасці скончыў аэраклуб. С 1939 года ў Чырвонай Арміі — матарыст авіяпалка, курсант авіяшколы, стралок-бамбардзір[1]. З 22 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яго самалет быў моцна пашкоджаны, летчык цяжка паранены. Удзельнік Бабруйскага камуністычнага падполля[1]. З лістапада 1941 года па снежань 1943 года ў партызанах[1] — баец, камандзір аддзялення, камандзір роты. З красавіка 1942 года камісар, затым камандзір партызанскага атрада імя Варашылава. З верасня 1943 года па ліпень 1944 года — камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Дз. Ц. Гуляева[1], якая дзейнічала каля Глуска, Парыч і Акцябра. У 1944—1948 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці[1]. У 1948—1951 вучыўся ў Маскоўскай вышэйшай гандлёвай школе[1]. У 1951—1955 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці. У 1955—1958 старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза. У 1958—1965 старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных[1]. 1965—1970 — старшыня Праўлення Белкаапсаюза[1]. З чэрвеня 1970 года да сыходу на пенсію ў 1983 годзе працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення Цэнтрасаюза і за 18 гадоў шмат зрабіў для паляпшэння гандлю, павелічэння вытворчасці тавараў народнага спажывання на прадпрыемствах спажывецкай кааперацыі, а таксама развіцця іншых галін кааператыўнага гаспадаркі краіны. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960-61, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66, член ЦК КПБ у 1966-71. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-71. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны Першай ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі Партызану Айчыннай вайны Першай і Другой ступені, а таксама медалем За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1984 годзе Якавенка В. К. стаў ганаровым грамадзянінам Глуска. Сям’яСын Уладзіміра Кірылавіча Аляксандр Уладзіміравіч Якавенка — вядомы расійскі дыпламат. ТворыАўтар успамінаў:
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia