Раснянскі сельсавет (Камянецкі раён)
Расня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Расна. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Расненскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Расна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўковіцкага сельсавета[1]. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Забалацце і Чарнёва)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Старое Расна (злілася з вёскай Новае Расна)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 5 сакавіка 1981 года цэнтрам сельсавета вызначана Новае Расна. 11 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Абяроўшчына, 26 красавіка 2013 года — у аграгарадок Расна[5]. 20 снежня 2013 года сельсавет перайменаваны ў Раснянскі[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2985 чалавек[7], з іх 82,2 % — беларусы, 8,5 % — украінцы, 7,6 % — рускія, 0,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia