Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (9 (22) ліпеня 1916, в. Дуброва, цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 2005) — беларускі празаік, літаратурны крытык і літаратуразнавец[2][3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1975)[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1934 годзе Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, у 1941 годзе будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[2]. Адначасова ў 1939—1941 гадах вучыўся завочна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў, з 1932 па 1954[2], працаваў на Беларускім радыё дыктарам, у 1948—1951 гадах загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчання, у 1952—1954 гадах галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчання[4]. У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь»[2]. З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР[2]. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосць»[2]. У 1970—1972 гадах — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачанні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР[2][3]. У 1985 — ? гадах — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 года[4]. Літаратурная творчасцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленняў на радыё[4]. Друкаваўся з 1949 года[2]. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей, даследаванняў сучаснай беларускай прозы, мастацкай публіцыстыкі, пытанняў мовы літаратурных твораў[3]. На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклуб «Жывое слова», нязменным старшынёй якога з’яўляецца[4]. Уладзімір Юрэвіч і Янка КупалаПа мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімой 1897—1898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я. Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы з Я. Купалам з 1934 года. Сустракаліся найчасцей на Беларускім радыё. Бываў у Я. Купалы дома. Апошняя сустрэча адбылася падчас падрыхтоўкі перадачы да 60-годдзя Я. Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай смерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я. Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я. Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыццё і творчасць Я. Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцця Я. Купалы напісаў апавяданні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэнне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я. Купалы «Гусляр» (на рускай мове, 1972), кніжак-малютак твораў Я. Купалы (1972, 1982)[5]. Прэміі і ўзнагароды
ТворыДзіцячыя зборнікі
Публіцыстыка
Літаратуразнаўчыя творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia