Уладзімір Рыгоравіч Масальскі
Уладзімір Рыгоравіч Масальскі (22 студзеня 1920, Рэчыца, Гомельская губерня[1] — 21 ліпеня 1965, Асінавая Рошча, Ленінградская вобласць[2] цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, Санкт-Пецярбург) — камандзір роты аўтаматчыкаў 270-га стралковага палка 136-й стралковай дывізіі 67-й арміі Ленінградскага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяУладзімір Масальскі нарадзіўся 22 студзеня 1920 года ў горадзе Рэчыца[1] Гомельскай вобласці. у сям’і рабочага[3]. У РККА быў прызваны ў 1939 годзе. Прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. За выратаванне параненага камандзіра ў ходзе баёў на паўвостраве Ханка Уладзімір Рыгоравіч атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да студзеня 1943 года меў званне капітана. Свой подзвіг Уладзімір Масальскі здзейсніў у ходзе бою за Воронню гару ля Краснага Сяла. У ходзе бою рота Масальскага першай пайшла ў атаку яшчэ падчас артпадрыхтоўкі. Уладзімір Масальскі быў паранены, але працягваў весці бой. Толькі пасля чацвёртага ранення, губляючы прытомнасць, ён перадаў камандаванне ротай свайму намесніку і загадаў у што бы то ні стала выканаць баявое заданне. Даведаўшыся, што вышыня ўзятая, Масальскі сказаў: «Я не сумняваўся, што мае арлы будуць там»[4]. За праяўленую мужнасць і гераізм Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 13 лютага 1944 года прысвоіў капітану Масальскаму званне Героя Савецкага Саюза[3][5]. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай Уладзімір Рыгоравіч заставаўся кадравым ваенным, пайшоў у запас толькі ў 1954 годзе. Пасля сыходу з узброеных сіл працаваў у будаўнічай арганізацыі. Уладзімір Рыгоравіч Масальскі памёр 21 ліпеня 1965 года. Пахаваны на Брацкіх вайсковых могілках у пасёлку Асінавая Рошча[2], на могілках усталяваны гранітны помнік[6]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі. ПамяцьІмянем Уладзіміра Рыгоравіча ў 1975 годзе была названая вуліца ў Красным Сяле (Ленінград)[4]. Зноскі
СпасылкіУладзімір Рыгоравіч Масальскі на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia