Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі
Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (18 чэрвеня 1889, Баранкі, Літоўскае генерал-губернатарства — XX стагоддзе, Старабельск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык. БіяграфіяНарадзіўся 18 чэрвеня 1889 года ў Ваўкавыску. Скончыў у 1910 годзе Гродзенскую гімназію, у 1914 годзе — юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Заходнюю Беларусь. У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы. Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы. Творы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia